У Пінску будуць судзіць пацыента, які выбіў вока траўматолагу

Інцыдэнт адбыўся летась у снежні. П’яныя наведнікі пасля аказання дапамогі аднаму з іх напалі на загадчыка траўматалагічнага пункта Пінскай цэнтральнай бальніцы. Самы малодшы з нападнікаў ударыў лекара ў твар.





Лячэнне не дало эфекту, траўматолаг аслеп на адно вока, піша газета “Вечерний Брест”.





Судовыя слуханні пачнуцца 20 верасня.





Фота — litsa.com.ua