У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pinsk2.jpg.webp?itok=Z5wEM9DF)
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі. Як паведамляе МУС, здарэнне адбылося ў аўторак каля 19-й гадзіны на 99-м кіламетры аўтадарогі Р-6 "Івацэвічы — Пінск — Столін".
На цяперашні момант удалося высветліць, што 61-гадовы кіроўца Audi здзейсніў спадарожнае сутыкненне з Renault Megane (магчыма, няўдала пайшоў на абгон). Пасля гэтага ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілямі Renault Grand Scenic і Volkswagen (з ім — лабавое). Загінулі 78-гадовы кіроўца і 69-гадовая пасажырка апошняй машыны. Следчы камітэт дадае, што гэта былі муж і жонка. Кіроўца Audi шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб".
![У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_48.jpg.webp?itok=_uJVh-xm)
![У Пінскім раёне ў аварыі з удзелам 4 аўтамабіляў загінулі 2 чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/11_56.jpg.webp?itok=rAEk19E4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.