У Пінскім раёне — новы выпадак менінгакоку сярод малалетніх дзяцей

У Пінскім раёне зарэгістраваны новы выпадак менінгакокавай інфекцыі сярод малалетніх дзяцей. Як паведамляе БелаПАН, 5 траўня ў рэанімацыйнае аддзяленне пінскай дзіцячай лякарні трапіла гадавалая дзяўчынка, жыхарка вёскі Выжлавічы, якая захварэла на менінгіт. Па звестках медыкаў, на 17 гадзін 6 траўня стан дзіцяці быў сярэдняй ступені цяжкасці.

Нагадаем, што 3 траўня ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна ад менінгакокавай інфекцыі памёр 5-гадовы хлопчык, яго брат-блізнюк у цяжкім стане быў шпітализаваны ў пінскую дзіцячую лякарню. Цяпер яго ўжо перавялі з рэанімацыйнага аддзялення.

4 траўня адбылося экстраная нарада ў райвыканкаме з прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых службаў. Распрацаваны і ўжо рэалізуецца аператыўны план мерапрыемстваў па ліквідацыі менінгакокавай інфекцыі ў раёне.

У лютым у Пінскім раёне ад менінгакокавай інфекцыі памёрла дзіця ў веку год і дзевяць месяцаў, у канцы сакавіка — дзевяцімесячнае дзіця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі