У пінскім палацы Бутрымовіча будуць распісвацца маладыя пары (фота)

Пасля доўгай рэстаўрацыі ў Пінску адкрылі палац Бутрымовіча. У помніку архітэктуры XVIII стагоддзя Пінскі выканкам вырашыў заснаваць Палац шлюбаў.  Пасля ўрачыстага адкрыцця палаца, на якім прысутнічаў кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар, да будынку пацягнуліся вясельныя працэсіі. Першая пара маладых атрымала падарункі ад мясцовых уладаў.

Акрамя аддзелу ЗАГСу ў былым палацы Бутрымовіча размесціцца выстава, прысвечаная выбітным пінскім магнацкім сем’ям.

Мацей Бутрымовіч — пінскі падстараста, які займаўся будаўніцтвам Агінскага і Каралеўскага каналаў. Адкрываў будоўлю палаца ў 1784 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пасля смерці Бутрымовіча будынак у розныя часы належаў сем’ям Ордаў і Скірмунтаў. За савецкім часам тут месціліся кінатэатр і Дом піянераў.



Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі