У першым квартале мінчукі аддавалі перавагу метро

За першы квартал 2007 года паслугамі мінскага метрапалітэна скарысталіся 67,6 мільёны чалавек. Аўтобусы перавезлі 64,8 мільёны мінчукоў,а 56,5 мільёна дабіраліся да патрэбнага месца тралейбусамі і трамваямі.

Усяго ж за студзень-сакавік сталічны грамадскі транспарт перавёз амаль 189 мільёнаў чалавек, што на 2,3 адсотка больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.


Паслугамі прыватных аўтамабільных перавозчыкаў у першым кварте 2007-га скарысталіся 3,8 мільёны чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі