У першую чаргу меламаны жадаюць ўваскрэсіць Джона Бонэма

Бубнач Led Zeppelin Джон Бонэм (John Bonham) узначаліў спіс нябожчыкаў-музыкаў, якіх бы меламаны жадалі ўваскрэсіць хоць бы на адзін канцэрт.  Такі рэестр нядаўна склаў сеткавы рэсурс This Day In Music па выніках галасавання сваіх карыстальнікаў. Легендарны Бонэм сабраў 26% галасоў.

Жаданне аматараў музыкі зразумелае, бо тады б для ўз'яднання Led Zeppelin не было б ніякіх перашкодаў і юныя меламаны нарэшце маглі б убачыць уласнымі вачыма, за што "Цэпеліны" дагэтуль лічацца лепшым рок-гуртом усіх часоў.

Другую пазіцыю ў спісе найбольш запатрабаваных нябожчыкаў шоў-бізнэсу з 22%-мя заняў Фрэдзі Мэркьюры - мабыць, прыхільнікі Queen ніяк не пагодзяцца з тым, што паплечнікі Фрэдзі вырашылі замяніць яго нейкім Полам Роджэрсам.

Такому высокаму выніку напэўна паспрыяў той факт, што галасаванне праводзілася ў перадпачатку святкавання дня нараджэння знакамітага франтмэна, які памёр ў 1991-м годзе ад СНІДу.

На трэцяй пазіцыі апынуўся Кароль рок-н-ролу Элвіс Прэслі (Elvis Presly), які набраў 10% галасоў.

Таксама ў дзесятку спісу патрапілі Джон Ленан (John Lennon), Джымі Хендрыкс (Jimi Hendrix), Курт Кабэйн, Боб Марлі (Bob Marley), Джым Морысан, Джоні Кэш (Johnny Cash) і Джэф Баклі (Jeff Buckley).

Шматлікія меламаны былі б не супраць пабываць на канцэртах уваскрэшаных Ена Кэрціса (Joy Division), Джэніс Джоплін (Janis Joplin), Філа Лайната і арыгінальнага складу The Who (абавязкова з Кітам Мунам).

Фота: thoughtsofalimemonkey.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі