У Пекіне ў суботу адкрываецца летняя Паралімпіяда-2008

Летняя Паралімпіяда-2008 адкрываецца сёння ў Пекіне. У складзе беларускай дэлегацыі 35 атлетаў, якія выступяць у шасці відах спорту - лёгкай атлетыцы, плаванні, веласпорце, паўэрліфцінгу, веславанні і фехтаванні.
Беларускія спартсмены плануюць заваяваць два дзесяткі медалёў. У Афінах у 2004-м іх было 29, 10-ць якіх былі залатымі.

Сёлета за "золата" паралімпійцы атрымаюць 60 тысяч долараў, за "срэбра" - 30 тысяч, за "бронзу" - 20 тысяч.

Адзначым, што Паралімпійскія гульні ў Пекіне будуць праходзіць на тых жа спартыўных арэнах, дзе нядаўна спаборнічалі ўдзельнікі ХХIХ летніх Аліпійскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі