У Пецярбургу злавілі беларуса, які ўцёк з турмы на Гомельшчыне

39-гадовага грамадзяніна Беларусі ўчора затрымала міліцыя ў Пецярбургу. Разам са сваім сябрам ён на вуліцы абрабаваў 22-гадовую дзяўчыну, у якой забраў залаты ланцужок, паведамляе Росбалт.  Праваахоўнікі высветлілі, што беларус з сакавіка 2007 года знаходзіцца ў вышуку за ўцёкі з турмы. Ініцыятарам вышуку з’яўляецца міліцыя Гомельскай вобласці, таму можна меркаваць, што з турмы мужчына ўцёк якраз на Гомельшчыне.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі