У Пецярбургу ў музеі артылерыі перафарбавалі дзве гарматы ў колеры ўкраінскага сцяга. Мужчыну, які гэта зрабіў, арыштавалі да 16 красавіка за "вандалізм", бо ён "апаганіў" і сапсаваў маёмасць музея. Такое рашэнне прыняў Петраградскі раённы суд.
Фота са сваёй працай Мікалай Варатнёў апублікаваў у сацсетках з подпісам “Зброя занадта доўга глядзела на захад”. Следства падазрае, што ён дзейнічаў “па матывах ідэалагічнай, палітычнай і нацыянальнай нянавісці да [расійскіх] вайскоўцаў”, якія ваююць ва Украіне.