У Пецярбургу абвясціў галадоўку беларус, якога арыштавалі на дзевяць сутак
![У Пецярбургу абвясціў галадоўку беларус, якога арыштавалі на дзевяць сутак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/drahun-2603.jpg.webp?itok=rDGxfp4Y)
Суд у Санкт-Пецярбургу арыштаваў на дзевяць сутак актывіста мясцовага беларускага зямляцтва Уладзіміра Драгуна. Прысуд быў вынесены за акцыю ў падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, хаця Драгун у ёй не ўдзельнічаў.
На знак пратэсту беларускі актывіст абвясціў галадоўку, піша тэлеграм-канал "Беларусы Санкт-Пецярбурга".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.