У паветраную прастору Польшчы заляцеў аб'ект з тэрыторыі Беларусі

Мяжа Польшчы з Беларуссю / памежная служба Польшчы
Мяжа Польшчы з Беларуссю / памежная служба Польшчы

Аб'ект знік з радараў у цэнтры краіны, паведамляе прэс-служба Мінабароны Польшчы:

У Цэнтры паветраных аперацый адзначылі з'яўленне ў паветранай прасторы Польшчы аб'екта, які прыляцеў з боку Беларусі. Па інфармацыі ЦПА, верагодна, гэта аэрастат назірання. Радыёлакацыйны кантакт быў страчаны пад Рыпіным.

Аператыўны камандзір прыняў рашэнне задзейнічаць дзяжурныя сілы тэрытарыяльнай абароны для пошуку аб'екта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі