Вы тут

У паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" ў гасцях абыграў ПСЖ

Кевін дэ Брэйнэ / Reuters

У паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" ў гасцях абыграў ПСЖ — 2:1. Маркіньёс вывеў гаспадароў поля наперад на 15-й хвіліне. "МанСіці" адыграўся ў другім тайме — гол на рахунку Кевіна дэ Брэйнэ (64-я хвіліна). Пераможны гол забіў на 71-й хвіліне Рыяд Марэз.

Матч у адказ пройдзе 4 траўня.

Раней у першым паўфінале "Рэал" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. Матч у адказ прызначаны на 5 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.