У паўфінале Кубка Беларусі згуляюць брэсцкае "Дынама" і "Шахцёр"

16 сакавіка прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. Па яго выніках утварыліся наступныя пары: "Дынама" (Брэст)"Шахцёр" (Салігорск), "Славія" БАТЭ. Першыя матчы мусяць адбыцца 8 красавіка, калі толькі каранавірус не ўнясе ў каляндар футбольнага сезону свае карэктывы.

Дзейны ўладальнік Кубка Беларусі — "Шахцёр", "Дынама" — чэмпіён краіны. Нядаўна яны сустракаліся ў матчы за Суперкубак Беларусі і дынамаўцы перамаглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.