14 сакавіка ў Мінску прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. У выніку былі вызначаны наступныя пары: "Нёман" — БАТЭ, "Гомель" — "Віцебск". Іх паядынкі прызначаны на 6 і 26 красавіка.
Фінал Кубка Беларусі пройдзе 21 траўня на мінскім стадыёне "Дынама".
Дзейны ўладальнік Кубка — барысаўскі БАТЭ.