У Пастаўскім раёне сутыкнуліся грузавік і легкавік, пацярпелі 2 жанчыны (фота)

У Пастаўскім раёне сутыкнуліся грузавік і легкавік, пацярпелі 2 жанчыны (фота)

У Пастаўскім раёне сутыкнуліся грузавы і легкавы аўтамабілі, пацярпелі дзве жанчыны. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў сераду, 30 лістапада, на аўтадарозе Браслаў — Мінск каля вёскі Дзедкава. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, там адбылося лабавое сутыкненне грузавіка ГАЗ-53 і "Рэно". Пасажырка легкавіка самастойна выйшла з салона, яе шпіталізавалі. А жанчыну-кіроўцу "Рэно" вызвалялі ратавальнікі, яе таксама завезлі ў бальніцу ў Паставы. Вядома, што пацярпелым па 25 гадоў.

51-гадовы кіроўца грузавіка не пацярпеў. Дарэчы, усе ўдзельнікі ДТЗ жывуць у Браславе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі