У Пастаўскім раёне 6 дзяцей трапілі ў пажар, адна дзяўчынка загінула

У Пастаўскім раёне 6 дзяцей трапілі ў пажар, адна дзяўчынка загінула

Шасцёра дзяцей трапілі ў пажар у вёсцы Палессе Пастаўскага раёна. Як перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар у жылым доме паступіла 1 ліпеня на экстраную лінію ў 14.21.

Дом належыць супрацоўніку сельгаспрадпрыемства “Яновіца-агра”, мужчыне 1964 года нараджэння. У выніку пажару загінула яго дачка 2010 года нараджэння. Іншая дачка, якой 9 гадоў, да прыезду выратавальнікаў паспела вынесці з дому дваіх братоў (2012 і 2013 года нараджэння), а таксама дваіх сёстраў (2015 і 2017 года нараджэння).

Прычына пажару высвятляецца. Невядома таксама, якім чынам шасцёра малалетніх дзяцей засталіся адны ў доме.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі