Вы тут

У Парыжы за паўмільёна долараў прадалі "Мону Лізу", складзеную з кубікаў Рубіка

Падчас аукцыёну / twitter.com/Artcurial

У Парыжы на аукцыёне Artcurial за паўмільёна долараў прадалі "Мону Лізу", складзеную з кубікаў Рубіка. Аўтарам гэтай незвычайнай працы з'яўляецца французскі вулічны мастак Франк Слама (больш вядомы пад псеўданімам Invader). Першапачатковы кошт незвычайнай "Мона Лізы", створанай 15 гадоў таму, складаў у чатыры разы меншую суму. Вядома, што для яе стварэння мастак выкарыстаў больш за тры сотні кубікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.