У Партугаліі знайшлі старую оперу пра Вялікае княства Літоўскае

Выпадкова ён натрапіў на твор 1782 года пад назваю “Эвэрард ІІ — кароль Літвы”, перадае тэлеканал "Белсат". Алексіс мае літоўскія карані, таму звярнуў увагу на дзіўны архіўны дакумент.



Як выявілася, оперу напісаў кампазітар Жуан дэ Соўза Карваллю з нагоды дня народзінаў тагачаснага партугальскага караля Пэдра ІІІ. Напрыканцы ХVIII стагоддзя ў Заходняй Еўропе існавала мода на малавядомыя краіны, і таму аўтары твору звярнулі ўвагу на аддаленае Вялікае княства Літоўскае. Оперу паставілі толькі адзін раз, пасля чаго ноты музычнага твору пахавалі ў архівах.



Хаця падзеі ў оперы далёкія ад гістарычнай праўды, аднак там узгадваюцца такія персанажы нашай гісторыі, як Аляксандр Ягелончык і Міхалон Літвін. Падзеі разгортваюцца ў Ваўкавыскім замку ў перыяд не пазней за ХVI стагоддзе.



З ініцыятывы Сар’яна літоўцы вырашылі адрадзіць забытую оперу. Яе паставяць ужо сёлета ў снежні ў віленскім Палацы ўладароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі