У панядзелак у паўночных раёнах краіны чакаюцца дажджы і навальніцы

У панядзелак, 7 чэрвеня, па Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, месцамі на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы, ад 4 да 9 метраў за секунду, днём ён узмоцніцца да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, днём будзе да 22-28 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі