У панядзелак будзе невялікі снег, удзень — да +5

У панядзелак будзе невялікі снег, удзень — да +5

У бліжэйшыя суткі, 26 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Таксама ўначы і раніцай у многіх раёнах, а ўдзень месцамі пройдзе невялікі снег. Вецер будзе слабы.

Тэмпература паветра ўначы будзе 1-7 градусаў марозу, а ўдзень — ад нуля да плюс 5, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі