У памежных з Беларуссю абласцях Украіны насельніцтву плануюць раздаць аўтаматы

З улікам пагрозы з боку нашай краіны, заявіў украінскі міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі.
У памежных з Беларуссю абласцях Украіны — на Ровеншчыне і Валыні — насельніцтву плануюць раздаць аўтаматы. З улікам пагрозы з боку нашай краіны, заявіў украінскі міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі. Ён нагадаў, што звычайна зброю раздаюць удзельнікам тэрытарыяльнай абароны ў "прыфрантавых абласцях". Напрыклад, у Харкаўскай і Кіеўскай абласцях, у сталіцы. Нядаўна дазвол на гэта быў аформлены на заканадаўчым узроўні.
Украіна па-ранейшаму не выключае атакі беларускай арміі. Украінскія дзеячы, у тым ліку і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, неаднаразова звярталіся да беларусаў і заклікалі іх не ўдзельнічаць у вайне на баку Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.