У памежнай зоне затрыманая А.Борыс і 8 польскіх грамадзян

13 красавіка памежнікамі Гродзенскага атрада ў Воранаўскім раёне ў вёсцы Радунь прыкладна ў 10 км ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя нефармальны лідэр грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс, карэспандэнт часопіса "Magazyn Polski" Ігар Банцэр і восем польскіх грамадзян. Як паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, беларускія і польскія грамадзяне прыбылі ў Воранаўскі раён у рамках культурнага абмену, што не з'яўляецца парушэннем, але знаходзіліся ў памежнай зоне без дазволу. Такім чынам, па яго словах, палякі парушылі правілы знаходжанні замежнікаў у Беларусі, беларускія грамадзяне — рэжым памежнай зоны.

Цяпер з парушальнікамі памежнага заканадаўства праводзіцца разбіральніцтва.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі