У Палтаве судзяць расійскіх вайскоўцаў за стральбу з "Граду" па жылых дамах

У Палтаве судзяць расійскіх вайскоўцаў за стральбу з "Граду" па жылых дамах

У Палтаве судзяць расійскіх вайскоўцаў за стральбу па жылых дамах. 26-гадовы Аляксандр Бабыкін і 23-гадовы Аляксандр Іваноў прызналі сябе вінаватымі ў парушэнні законаў і звычаяў вайны. Кіроўца-заражаючы і наводчык сістэмы залпавага агню "Град" у першы дзень вайны абстралялі з тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ, а пасля і з тэрыторыі Украіны жылыя дамы ў Харкаўскай вобласці. Прысуд будзе агучаны 31 траўня. Пракуратура просіць для расіян па 12 гадоў зняволення, паведамляе poltava.to.

Салдат Бабыкін заявіў у судзе, што шкадуе пра свае дзеянні, а яфрэйтар Іваноў ад апошняга слова адмовіўся.

Вядома, што Аляксандра Іванова затрымалі 25 лютага ўкраінскія байцы ў Харкаўскай вобласці, калі ён кінуў сваю разбітую машыну і спрабаваў збегчы ў Расію. Аляксандр Бабыкін быў паранены і каля двух тыдняў хаваўся, а пасля здаўся.

Нядаўна ў Кіеве расійскі вайсковец атрымаў пажыццёвае зняволенне за забойства мірнага ўкраінца.

У Палтаве судзяць расійскіх вайскоўцаў за стральбу з "Граду" па жылых дамах
poltavawave.com.ua
У Палтаве судзяць расійскіх вайскоўцаў за стральбу з "Граду" па жылых дамах
poltavawave.com.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі