Вы тут

У Палескім аграрным каледжы прыдумалі электрычнае "крэсла Power Bank"

"Электрычнае крэсла" для зарадкі гаджэтаў зрабілі ў Калінкавічах / t.me/gomel_region_gov

У Палескім аграрным каледжы сканструявалі электрычнае крэсла для зарадкі гаджэтаў, паведамляе ТГ-канал "Гомельщина официально". 

Распрацоўшчыкам "электрычнага крэсла" стаў навучэнец Павел Кецко пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў.

Паведамляецца, што крэсла выпрацоўвае ток без падключэння да разеткі. Для гэтага чалавеку, які на ім сядзіць, трэба ёрзаць.

Чамусьці адразу згадваецца анекдот пра беларуса, крэсла і цвік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.