У Палацы спорту ў Парыжы адбыўся выбух, параненыя шэсць чалавек

Выбух прагучаў падчас рэпетыцыі спектакля "1789. Палюбоўнікі Бастыліі", паведамляе РІА "Новости". Па звестках агенцтва Франс Прэс, выбух адбыўся каля 18-й гадзіны мясцовага часу (20-я паводле мінскага).



Паведамляецца, што прычынай выбуху стала дэтанацыя піратэхнічных прылад. На момант інцыдэнту ў памяшканні знаходзіліся толькі артысты і рабочыя сцэны.



Мюзікл "1789. Палюбоўнікі Бастыліі" заснаваны на гісторыі Вялікай Французскай рэвалюцыі. Ён апавядае пра каханне маладога селяніна і гувернанткі каралеўскіх дзяцей.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі