У падзямеллях егіпецкіх пірамід будуць шукаць машыну часу

У падзямеллях егіпецкіх пірамід будуць шукаць машыну часу

У падзямеллях егіпецкіх пірамід міжнародная група навукоўцаў будуць шукаць машыну часу. У рамках глабальнага навуковага праекта плануецца прасканаваць усе Вялікія піраміды.

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", у групу ўваходзяць спецыялісты з ЗША, краін ЕС і Японіі. Яны маюць намер адшукаць і патрапіць у памяшканні, якія схаваныя пад пірамідамі. Для гэтага піраміды "адскануюць" з космасу, з дапамогай спадарожнікаў.

Навукоўцы лічаць, што, як мінімум, пад адной з пірамід можа быць схаваная "машына часу", нейкі энергетычны партал паміж паралельнымі светамі. З яго дапамогай людзі змогуць падарожнічаць у мінулае і будучае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі