Вы тут

У падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў Алексіевіч не згадваецца

Святлана Алексіевіч падчас атрымання Нобелеўскай прэміі / Reuters

У новым падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў ні разу не згадваецца адзіная нобелеўская лаўрэатка з Беларусі Святлана Алексіевіч. У жніўні 2020-га пісьменніца ўвайшла ў Каардынацыйную раду, а потым пад ціскам была вымушаная пакінуць Беларусь.

Не знайшлося месца і для кіраўніка Вярхоўнага Савета 1991-1994 Станіслава Шушкевіча — аднаго з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў.

У падручніку разглядаецца гісторыя Беларусі з канца ХІХ і да пачатку ХХІ стагоддзя.

Асноўнага канкурэнта Лукашэнкі на выбарах-1994, першага прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча ўзгадваюць. Але толькі ў кантэксце таго, што ён "кантраляваў СМІ і дзяржаўны апарат", аднак усё адно прайграў Лукашэнку. 

Пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" згадваюцца толькі ў ганебным кантэксце, нават і казаць не патрэбна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.