У Оршы адбыўся выбух у кватэры, пацярпеў чалавек (фота)

У Оршы на вуліцы 60 гадоў БССР адбыўся выбух у аднапакаёвай кватэры шматпавярховіка. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 8 чэрвеня на трэцім паверху.  

У той момант у кватэры знаходзіўся толькі гаспадар (сваякі былі на лецішчы). Яго шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі 1-3 ступені 40% цела.

Як адзначае прэс-служба МНС, у вокнах было выбітае шкло. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. Мяркуецца, што адбыўся выбух газапаветранай сумесі на кухні.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі