У Офісе прэзідэнта Украіны не згодныя, што за вайну адказны толькі Пуцін

У Офісе прэзідэнта Украіны не згодныя, што за вайну адказны толькі Пуцін

У Офісе прэзідэнта Украіны не згодныя, што за вайну адказны толькі Уладзімір Пуцін. Дарадца кіраўніка Офіса Міхаіл Падаляк адрэагаваў на заяву канцлера Германіі Олафа Шольца. "Намагаючыся апраўдаць сваю нерашучасць, прапануе падзяліць простых расіян і Пуціна як аўтара вайны, піша Падаляк. — У Еўропе гэта можа стаць непраўдзівым трэндам".

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны нагадвае, што "афіцыйна 71% расіян катэгарычна падтрымліваюць вайну супраць Украіны і масавыя забойствы нашых грамадзян".

Раней крытычна пра заяву канцлера Германіі выказаўся гісторык Аляксандр Фрыдман. "Гэта спроба знайсці занадта простае тлумачэнне для складанай з'явы: калі кіравацца логікай Шольца, то ўсю адказнасць за Другую сусветную вайну нясе адзін Гітлер", — піша ён.

"Вайна ва Украіне — праект усяго расійскага кіраўніцтва, — дадае Фрыдман. — Злачынствы здзяйсняе расійская армія, а злачынную палітыку падтрымлівае значная частка насельніцтва Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі