У Нью-Ёрку сканаў паліцыянт з Беларусі (абноўлена)

23-гадовы Расэл Цімашэнка быў паранены ў твар ў панядзелак, калі ён з напарнікам спыніў у Брукліне аўтамабіль, што знаходзіўся ў росшуку. Народжаны ў Беларусі нью-ёркскі паліцыянт быў паранены злачынцамі ў твар.

Ён быў паралізаваны і не мог самастойна дыхаць. Па словах лекараў, пасля паступлення ў лякарню жыццё Расэлу Цімашэнку падтрымліваў апарат, які дастаўляў у арганізм паліцыянта кісларод. Аднак абедзве кулі, якія атрымаў нью-йоркскі паліцыянт падчас затрыманняў злачынца, закранулі спінны мозг.


Праз некалькі дзён пасля шпіталізацыі лекары высветлілі, што мазгавая актыўнасць у целе Расэла Цімашэнкі спынілася. На падставе гэтага паліцыянт быў прызнаны мёртвым і апарат, які падтрымліваў  дыханне, быў адключаны.


Расэл Цімашэнка нарадзіўся ў Беларусі і прыехаў у Злучаныя Штаты пры пачатку 90-х, калі яму было сем гадоў. Будучы паліцыянт  скончыў гімназію і, па словах людзей, якія яго ведалі, быў вельмі здольным.


Цімашэнка паступіў на эканамічны факультэт нью-ёркскага City College. Там думалі, што ён пройдзе праграму МВА і зоймецца бізнэсам. Аднак замест гэтага Расэл Цімашэнка кінуў вучобу ў каледжы, каб стаць паліцыянтам.


За сваю кароткую кар'еру Расэл Цімашэнка ажыццявіў 15 арыштаў.


Напарнік былога грамадзяніна Беларусі і былога грамадзяніна ЗША Ян нядаўна быў выпісаны з лякарні.

"Associated Press", "Телеграф"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі