У Нясвіжы затрымалі Насту Азарка

Сёння ў Нясвіжы міліцыянт і супрацоўнік пракуратуры затрымалі моладзевую актывістку Насту Азарка.
Яе дапытвалі па справе Маладога фронта і цікавіліся моладзевымі актывістамі з Жодзіна і Салігорска Паўлам Красоўскім, Дзянісам Карновым і Іванам Шылам.

Допыт цягнуўся каля 30 хвілін прама ў міліцэйскай машыне. Пратакол пісаўся на каленях.

Наста адмовілася адказваць на пытанні міліцыянтаў, пасля чаго яе адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі