У Нясвіжы зарастае дэндрапарк і паляць вогнішчы (фота)

Нясвіжскі дэндрапарк плошчай 8 гектараў адкрывалі з помпай, у прысутнасці ўсёй адміністрацыі раёна яшчэ ў 2005 годзе. Дэндрапарку прагназавалі вялікую будучыню. Але мясцовыя жыхары распавядаюць, што дэндрапарк зарастае травой, сметніцы стаяць перапоўныя, а на самой тэрыторыі парка паляць вогнішчы.



У Нясвіжскім лясніцтве на пытанне Еўрарадыё кажуць, што ў іх проста не хапае людзей на ўсё аб’екты. У лясніцтве працуе толькі 13 чалавек. І нягледзячы на іх просьбы Клецкі лясгас — вышэйшая арганізацыя — людзей не дае.



У Клецкім жа лясгасе кажуць, што інфармацыя пра непрыбранае смецце — брудны паклёп!



“Прыбіраюць, але ў выходныя прыходзяць людзі і пакідаюць смецце!” — кажуць у Клецкім лясгасе. І дадаюць, што негледзячы на шматлікія аб’явы, жадаючых працаваць у лясгасе няма.



Супрацоўнік Клецкага лясгасу: “Сярэдні заробак — 3 мільёны, ўвесь дзень на нагах, з сякерай. Гэта вельмі цяжкая праца, таму ніхто не хоча ісці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі