У Нясвіжскім раёне аўтамабіль пераехаў насілкі з параненым юнаком

Два чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Нясвіжскім раёне. Трагедыя адбылася ўначы на 99-м кіламетры аўтадарогі Пяршай – Нясвіж – Стоўбцы.
Паводле звестак ДАІ, 17-гадовы хлопец, які ехаў на матацыкле без рэгістрацыйнага нумара ў бок Стоўбцаў, урэзаўся ў воз, які рухаўся ў тым жа кірунку. “Хуткая” прыбыла на месца здарэння праз 5 хвілін.

Лекары канстатавалі, што цялесныя пашкоджанні не пагражаюць жыццю юнака. Яны паклалі яго на насілкі і збіраліся несці ў машыну. І тут здарылася непрадбачанае. На поўнай хуткасці насілкі пераехаў “Фольксваген-Гольф”, які імчаў у Стоўбцы.

Машына ўдарыла і жанчыну, што стаяла побач. Яны памерла на месцы здарэння, а хлопец на наступны дзень памёр у рэанімацыі. П’янага кіроўцу, які ўцёк з месца здарэння, праз гадзіну злавілі. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі