У нямецкім Хайлігендаме усё падрыхтавана да саміту “Вялікай васьмёркі”

У горад ужо пачалі з’язджацца лідэры краінаў-чальцоў аб’яднання. Мяркуецца, што асноўнымі тэмамі абмеркавання стануць змены клімату, урэгуляванне канфлікту на Блізкім Усходзе і будучыня Косава. Закрануць таксама тэму стасункаў Расіі з Еўропай і Расіі з ЗША. Увечары кіраўнікі краінаў і урадаў G8 сустрэнуцца на нефармальным абедзе. Пачатку форуму чакаюць і тысячы антыглабалістаў з усяго свету, каб заявіць усяму свету свой пратэст палітыцы індустрыяльных краінаў.

Напярэдадні ўначы яны сустракаліся з кіраўніцтвам МУС Нямеччыны, падчас перамоваў нібы ўдалося дамовіцца пра тое, што маніфестанты не будуць чыніць беспарадкаў, а паліцыя не будзе ўжываць да іх сілу.

Афіцыйнае адкрыццё сустрэчы адбудзецца заўтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі