У нядзелю Наваполацк захіне “Ноч Ваўкалака”

6 красавіка ў Наваполацку адбудзецца першы конкурс-фэст маладых беларускамоўных рокераў "Ноч ваўкалака". Арганізатары спадзяюцца на аншлаг: Лера Сом: “Такія мерапрыемствы заўсёды збіраюць шмат людзей, таму спадзяюся, што і ў нас будзе так жа. Сярод удзельнікаў фэсту мінчукі «РоСтра», гурты з Віцебску «Алмазны фронт», «Восьмыдзень», «Argentum», гурт «Акропаль» са Смалявіч, нарачанскі калектыў «Да!Бл…» і гаспадары пляцоўкі «Denial of Life».

Пераможца конкурснай праграмы ў якасці ўзнагароды зможа бясплатна запісаць песню ў прафесійнай студыі :

Лера Сом: "Прызы будуць уручацца за лепшы тэкст, за лепшае шоў, будзе прыз глядацкіх сімпатый і, вядома, галоўны прыз – запіс песні ў студыі. Дадам, што па-за конкурснай праграмай адыграе полацкі гурт "Indra", які абяцае прэзэнтаваць цалкам новую праграму на вершы мясцовай паэткі, а таксама і віцябляне "Kripa". Пасля абвяшчэння пераможцаў на сцэну выйдуць рок-каралі гэтага году гурт "Нейра Дзюбель".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі