У нядзелю будзе да +16 на паўднёвым захадзе краіны

У нядзелю будзе да +16 на паўднёвым захадзе краіны

У бліжэйшыя суткі, 1 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і ўдзень па захадзе ў асобных раёнах дажджы будуць моцныя.

Вецер будзе ўсходні, парывісты, удзень месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 1-6 градусаў са знакам плюс, у другой палове дня — 4-10 градусаў цяпла. На паўднёвым захадзе ўначы будзе ажно 7-9 цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 11-16 градусаў.

У панядзелак, 2 красавіка, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі