Да +38 градусаў прагназуюць у сераду па поўдні Беларусі
Тэрмометр / pixabay.com
У сераду, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 16-22 градусы вышэ за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад +28 градусаў па поўначы да +38 градусаў па поўдні. Нагадаем, што сіноптыкі абвяшчалі чырвоны ўзровень небяспекі.
У чацвер, 6 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі — да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 17-24 градусы цяпла. Удзень прагназуецца 35-40 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе +29...+34 градусы.