У новым праекце АНТ магчыма выбяруць песню для Еўрабачання

Тэлеканал АНТ працягнуў прыём песень для новага праекта, які першапачаткова ствараўся для Еўрабачання.  Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар АНТ Аліна Праваторава:.

Аліна Праваторава: "Мы атрымалі на конкурс да 1 кастрычніка каля 200 песень. Многія з іх дастойныя, хацелася б пра іх заявіць. Таму мы вырашылі стварыць новы праект. Першая яго серыя будзе і ў лістападзе, другая ў лютым, трэцяя ў сакавіку. У кожную серыю будзе адбірацца 25 песень. Плануецца, што праект будзе доўгатэрміновы, таму мы працягнулі прыём заявак. Каб у нас быў матэр'ял далей развіваць гэты праект".

Працяг праекта будзе залежаць ад колькасці атрыманых песень. Але першы этап яго будзе складацца з пяці серый і фіналу, аўтар лепшай песні атрымае 50 тысяч долараў, а сама песня будзе удзельнічаць у Еўрабачанні.

Першая серыя праграмы "Музычны суд" выйдзе 20 лістапада. Судзіць будуць, як вядомых беларускіх аўтараў, так і аўтараў з Расіі, Украіны, Нідэрландаў, Ібіцы. Галоўная інтрыга праграмы ў тым, што журы-суд перад вынясеннем прысуду не будзе ведаць, хто аўтар песні.

Нагадаем, што тэлеканал АНТ планаваў адбіраць песню для Еўрабачання, але пакуль не ўступіў у Еўрапейскі вяшчальны саюз. Таму заяўку на ўдзел у Еўрабачанні ад нашай краіны падало БТ. Як патлумачыла Аліна Праваторава, з БТ была дамоўленасць, каб яны падалі заяўку. Калі АНТ уступіць у ЕВС, то зможа афіцыйна займацца Еўрабачаннем. Бо па правілах гэта можа рабіць і іншы сябар ЕВС, не той які падаваў заяўку.

Фота: pilotfm.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі