У новых прыгодах Астэрыкса і Абелікса з'явіцца Шумахер

Сяміразовы чэмпіён свету па Формуле-1 Міхаэль Шумахер згуляў адну з роляў у новым фільме пра прыгоды Астэрыкса і Абелікса - “Астэрыкс на Алімпійскіх Гульнях”. Легендарны гоншчык выканаў ролю Шумікса - персанажа, які кіруе старадаўняй рымскай калясніцай.

Дадам, што фільм, бюджэт якога склаў 78 мільёнаў еўра (абсалютны рэкорд для еўрапейскіх карцін), выйдзе ў пракат у Францыі 30 студзеня 2008 года.

“Астэрыкс на Алімпійскіх Гульнях” рэжысёра Фрэдэрыка Форэсцье зняты па матывах вядомых французскіх коміксаў Астэрыкс і Абелікс.

Папярэднія серыі знакамітага кінасерыяла карысталіся нязменным поспехам у публікі. Цікава, што ролю Юлія Цэзара згуляў Алэн Дэлон, які аднавіў сваю кар'еру дзеля фільма.

У ролі Абелікса, як і ў двух папярэдніх фільмах, выступае Жэрар Дзепардзье. Ролю рымскага атлета Карнедуруса выканае Жан-Клод Ван Дам.

А вось Крысціяна Клаўе, які выконваў ролю Астэрыкса ў папярэдніх карцінах, заменіць Кловіс Карнільяк.

Клаўе адмовіўся ад здымак па прычыне рознагалоссяў з прадзюсарамі, якія, як ён лічыў, мусілі аддаць месца рэжысёра Жэрару Жуньо.

Фота: picasaweb.google.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі