У ноч на 6 ліпеня расіяне зладзілі магутную ракетную атаку Львова

Львоў пасля ракетнага ўдару / Ігар Кліменка, МУС Украіны
Львоў пасля ракетнага ўдару / Ігар Кліменка, МУС Украіны

У ноч на 6 ліпеня расіяне абстралялі ракетамі Львоў, пашкодзіўшы шматкватэрны дом, перадае hromadske.ua. Былі разбураныя і пашкоджаныя больш за 50 кватэраў.

Цяпер вядома пра мінімум чатырох загінулых і дзевяцярых траўмаваных людзей. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы: пад імі могуць быць яшчэ людзі.

Кіраўнік горада Андрэй Садовы назваў гэтую начную атаку на грамадзянскую інфраструктуру Львова найбуйнейшай з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Таксама ў выніку абстрэлаў былі знішчаныя дахі ў некаторых дамах, пашкоджаны офісны комплекс, школа, інтэрнат Львоўскай палітэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі