У Нігерыі скрадзеныя дзясяткі дзяцей

Адзін са старэйшын у штаце Борна паведаміў, што ў вёсцы Мафа забралі ўсіх дзяўчынак старэйшых за 11 гадоў і ўсіх хлопчыкаў старэйшых за 13. Напад ісламістаў адбыўся ў чацвер, пры гэтым загінулі 17 чалавек, перадае ВВС

Урад Нігерыі вядзе перамовы з баевікамі на тэрыторыі і пры пасярэдніцтве суседняга Чада. Нядаўна бакі абвясцілі, што дамовіліся пра спыненне агню. Чад заявіў, што адказнасць за працяг нападаў нясуць плыні ўнутры "Бока харам", якія не падтрымліваюць мірны працэс. 

Нігерыя вінаваціць у здарэнні бандытаў.

Фота — forumdaily.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі