У Непале скасоўваюць манархію, але кароль пакуль застанецца на троне

Манархію скасоўваюць у Непале, яе заменіць рэспубліка. За гэта прагаласавалі 270 дэпутатаў парламента, толькі трое выказаліся супраць.
Нягледзячы на гэта, кароль Непала Г'янендра пакуль застанецца на троне:
пагадненне, падпісанае паміж урадам краіны і паўстанцамі-мааістамі,
прадугледжвае, што на практыцы пераўтварэнне краіны ў рэспубліку можа
адбыцца толькі пасля склікання ўстаноўчага сходу.

Інтэрфакс