У Наваполацку затрымалі гвалтаўніка з Гомеля

У Наваполацку затрымалі гвалтаўніка з Гомеля

У Наваполацку затрымалі гвалтаўніка, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ўвечары 14 красавіка. У міліцыю патэлефанавала гараджанка, якая расказала, што на вуліцы крычыць жанчына. На месца прыехалі бліжэйшыя нарады. Ужо праз 15 хвілін быў затрыманы падазраваны.

Высветлілася, што п'яны 39-гадовы мужчына, жыхар Гомеля, напаў на 19-гадовую дзяўчыну, зацягнуў яе ў лес і "здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару". Распачатая крымінальная справа. Вядома, што раней мужчына неаднаразова быў асуджаны за хуліганства і нанясенне цялесных пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі