У Наваполацку ў забойстве 51-гадовай жанчыны падазраюць яе сына

У Наваполацку ў забойстве 51-гадовай жанчыны падазраюць яе сына

У Наваполацку ў забойстве 51-гадовай жанчыны падазраюць яе сына. 31-гадовы мужчына паказаў праваахоўнікам месца ва Ушацкім раёне, дзе схаваў яе цела. Пра раскрыццё злачынства паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Пошукі жанчыны пачаліся 17 студзеня, калі ў наваполацкую міліцыю была пададзеная заява. Аператыўнікі правялі вялікі аб'ём працы (праглядаліся запісы камер відэаназірання, апытваліся сваякі, знаёмыя, суседзі зніклай), правяралі некалькі версій. У Наваполацк на дапамогу мясцовым праваахоўнікам прыслалі вопытных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку з Віцебска.

У выніку аператыўнікі прыйшлі да высновы, што знікненне мае крымінальны характар. З'явілася інфармацыя пра магчымае дачыненне да забойства жанчыны яе сына. Ён ва ўсім прызнаўся.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства". Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў. Цяпер высвятляюцца абставіны і матывы здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі