Вы тут

У наваполацкі музей на працу ўзялі кацяня

vitvesti.by

У Музей гісторыі і культуры Наваполацка на працу ўзялі... кацяня. Як пішуць "Віцебскія весці", конкурс на вакансію не адкрывалі, жывёлу падабралі на вуліцы. У яго ёсць сваё крэсла, пастаяннае меню і цацкі.

"Мы падумалі, а чаму б нам па прыкладзе Мірскага замка не завесці такога выдатнага гадаванца? — кажа малодшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Краўцова. — Ката мы назвалі ўмоўна "наш малодшы МЯЎковы супрацоўнік".

Імя ў новага супрацоўніка музея пакуль няма, але хутка з'явіцца — у сацсетках аб'явілі конкурс. Сярод мянушак лідыруе "Мік" — скарачэнне ад "Музей (г)історыі і культуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.