У Навагрудскім раёне мужчына зачыніў сваю жонку ў хляве і падпаліў (фота, відэа)

У Навагрудскім раёне мужчына зачыніў сваю жонку ў хляве і падпаліў (фота, відэа)

У Навагрудскім раёне ў вёсцы Куровічы мужчына зачыніў сваю жонку ў хляве і падпаліў. Здарылася гэта пасля сваркі паміж імі. 39-гадовая жанчына пайшла ў хлеў, а 47-гадовы мужчына застаўся ў хаце ў трыма дзецьмі. Праз нейкі час ён пайшоў у хлеў, падпаліў сена і зачыніў дзверы. Выйсці адтуль сваёй маці дапамог 14-гадовы сын.

Як інфармуе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, жанчына атрымала апёкі рук і твару I-II ступеняў (7% цела), яе шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы. Падпальшчыка затрымала міліцыя, ён даваў тлумачэнні свайго ўчынку ў Навагрудскім РАУС. Траіх дзяцей забралі з сям'і "для забеспячэння іх належнага нагляду і бяспекі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі