У Навагрудку два падлеткі ўцяклі з інтэрната

У Навагрудку два падлеткі ўцяклі з інтэрната

У Гродзенскай вобласці два непаўналетнія падлеткі ўцяклі з "Навагрудскай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, з парушэнні псіхічнага развіцця.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, міліцыя шукала 15-гадовага Яўгена Карача і 16-гадовага Алега Мішкуна. У сераду ў абед абодва падлеткі сышлі з інтэрната і адправіліся ў Гродна.

Каля абеда ў чацвер міліцыя паведаміла, што падлеткаў знайшлі. "Шчыльна працавалі са сваякамі, і менавіта бабуля аднаго з іх паведаміла, дзе яны знаходзіцца. З хлопцамі усё добра", — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Андрэй Кудрыцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі