“У нас адна мэта”: Ціханоўская — пра выбары ў КР

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды выбараў у Каардынацыйную Раду, якія пачаліся 25 траўня і працягнуцца да 27-га ўключна. Яна падзякавала ўсім, хто прымае ўдзел у галасаванні — і тым, хто вылучаецца, і тым, хто галасуе.

“Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс – чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі”, — заявіла Ціханоўская.

Каардынацыйная рада – неадʼемная частка структуры дэмакратычных сілаў, дадала яна.

“Мы – усе розныя, але ў нас адна мэта – свабодная Беларусь”, — гаворыцца ў звароце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі