У Нацыянальным мастацкім музеі выставяць слуцкія паясы з Масквы

Экспазіцыя слуцкіх паясоў будзе адкрытая з 5 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У яе ўвойдуць шэсць слуцкіх паясоў і два іх фрагменты з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музею горада Масквы.

БЕЛТА адзначае, што тэрмін экспанавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працяглы. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі мае ў сваіх зборах толькі два фрагменты слуцкіх паясоў, якія таксама будуць экспанавацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі