Вы тут

У Нацбанку Беларусі прааналізавалі магчымыя наступствы ад санкцый

Нацбанк Беларусі / З архіву Еўрарадыё

У Нацбанку Беларусі прааналізавалі магчымыя наступствы ад заходніх санкцый. "Гэтыя меры будуць мець пэўны ўплыў на фінансавы сектар", — прызнае ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, могуць зменшыцца аб'ёмы беларускага экспарту і, адпаведна, "аб'ёмы валютнай выручкі, якая паступае ў краіну". Прагназуецца і зніжэнне імпарту.

"У сукупнасці гэта значыць, што ўплыў дадзенага шоку на збалансаванасць знешняга гандлю будзе умераным і расцягнуты ў часе", — кажа намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.